ЗША паспяхова выпрабавалі найноўшую лазерную зброю
14.10.2009 11:17
—
Новости Мира
|
Спецыялісты ВПС ЗША і кампаніі Boeing заявілі пра паспяховае выпрабаванне лазернай зброі вялікай магутнасці, перадае Associated Press. Падчас выпрабавання лазерны прамень, пушчаны з прыстасавання, размешчанага на самалёце C-130H, трапіў у аўтамабіль у руху, што знаходзіўся больш чым за 200 км ад яго, і зрабіў дзіру ў ягоным кузаве. Паводле заявы прадстаўнікоў ВПС, мэтай выпрабаванняў было не разбурэнне аўтамабіля, а менавіта траплянне ў рухомы аб’ект. Boeing –адна з найбуйнейшых у свеце аэракасмічных карпарацый, з’яўляецца вытворцам ракет-носьбітаў, тэлекамунікацыйных спадарожнікаў, грамадзянскіх і вайсковых самалётаў. Таксама Boeing ажыццяўляе дзейнасць у галіне супрацьракетнай абароны, пілатаваных касмічных палётаў і паслуг па запуску касмічных апаратаў. Асноўныя вытворчыя магутнасці кампаніі размешчаныя ў г.Сіэтле (шт.Вашынгтон), штаце Каліфорнія, г.Сэнт-Луіс (шт.Місуры). Штаб-кватэра Boeing знаходзіцца ў г.Чыкага (шт.Ілінойс). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамень з самалёта трапіў у аўтамабіль, які рухаўся больш чым за 200 км ад яго, і зрабіў дзіру ў ягоным кузаве.
|
|