Байдэн «з надезяй» глядзіць на Беларусь
23.10.2009 10:02
—
Новости Мира
|
Віцэ‑прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы, якія 20 гадоў таму вызваліліся ад камунізму, дапамагчы Малдове, Грузіі і Ўкраіне дасягнуць стабільнасьці. Выступаючы сёньня ў Бухарэсьце, Байдэн зазначыў, што гэтыя тры краіны ўсё яшчэ «вядуць змаганьне за дзейную дэмакратыю і дынамічную рынкавую эканоміку». Ён таксама дадаў, што «шмат працы трэба яшчэ зрабіць у Армэніі, Азэрбайджане і Беларусі». Учора, падчас выступу ў Варшаве, Джо Байдэн адзначыў таксама, што ЗША «з надзеяй глядзяць на магчымасьці супрацоўніцтва ў справе пашырэньня дэмакратыі ў рэгіёне, перадусім ва Украіне, Грузіі і Беларусі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцэ‑прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы, якія 20 гадоў таму вызваліліся ад камунізму, дапамагчы Малдове, Грузіі і Ўкраіне дасягнуць...
|
|