Мядзведзеў: Сталінскім рэпрэсіям не можа быць апраўдання
30.10.2009 10:18
—
Новости Мира
|
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў заявіў, што сталінскім рэпрэсіям не можа быць апраўдання. Дзмітры Мядзведзеў мяркуе, што памяць пра нацыянальныя трагедыі такая ж святая, як памяць пра перамогі, і недапушчальна апраўданне сталінскіх рэпрэсій пад выглядам гістарычнай справядлівасці. «Давайце толькі ўдумаемся: мільёны людзей загінулі ў выніку тэрору і фальшывых абвінавачванняў — мільёны! Але да гэтай пары можна пачуць, што гэтыя шматлікія ахвяры былі апраўданыя нейкімі вышэйшымі дзяржаўнымі мэтамі. Я перакананы, што ніякае развіццё краіны, ніякія яе поспехі, амбіцыі не могуць дасягацца коштам чалавечага гора і стратаў. Нішто не можа ставіцца вышэй за каштоўнасць чалавечага жыцця. І рэпрэсіям няма апраўдання», — гаворыцца ў новым запісу ў відэаблогу Мядзведзева ў сувязі з Днём памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, што адзначаецца 30 кастрычніка. «На працягу дваццаці перадваенных год было практычна ліквідавана казацтва, раскулачана і абяскроўлена сялянства. Палітычным рэпрэсіям падверглася і інтэлігенцыя, і рабочыя, і ваенныя, пераследаваліся абсалютна ўсе рэлігійныя канфесіі», — піша Мядзведзеў. Расійскі лідэр адзначае, што калі кажуць пра фальсіфікацыю гісторыі, чамусьці часцяком мяркуюць, што гаворка ідзе толькі пра недапушчальнасць перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай. «Тым не менш важна не дапусціць пад выглядам аднаўлення гістарычнай справядлівасці апраўдання тых, хто прыніжаў свой народ». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я перакананы, што ніякае развіццё краіны, ніякія яе поспехі, амбіцыі не могуць дасягацца коштам чалавечага гора і стратаў. Нішто не можа ставіцца вышэй за каштоўнасць чалавечага жыцця». |
|