Грэцыя абвясціла эпідэмію свінога грыпу
13.11.2009 11:59
—
Новости Мира
|
Пра эпідэмію абвясціў Цэнтр кантролю і прадухілення хвароб пры Міністэрстве аховы здароўя краіны. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на свіны грып у Грэцыі — больш за тры тысячы чалавек, з іх больш за 330 захварэлі за апошнія некалькі дзён. Пяць чалавек памерлі. У цэлым, паводле звестак лабараторый, вірус новага грыпу складае каля 40% выпадкаў захворвання на грып у краіне. Спецыялісты чакаюць, што эпідэмія A/H1N1 прадоўжыцца шэсць‑восем тыдняў. Грэцыя плануе ў найбліжэйшыя дні пачаць масавую вакцынацыю насельніцтва ад новага віруса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра эпідэмію абвясціў Цэнтр кантролю і прадухілення хвароб пры Міністэрстве аховы здароўя краіны.Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на свіны...
|
|