У Расіі «міліцыянтаў прыраўнялі да людзей»
27.11.2009 11:53
—
Новости Мира
|
Міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў зрабіў сенсацыйную заяву, якая выклікала вострую дыскусію ў грамадстве. Каментуючы сітуацыю, якая склалася ў адносінах грамадзян з супрацоўнікамі міліцыі, ён сказаў, што калі міліцыянт нападае на законапаслухмянага грамадзяніна, ахвяра нападу мае права абараняцца. «Коммерсант» з нагоды гэтай заявы напісаў артыкул з іранічнай назвай «Міліцыянты прыраўніваюцца да людзей». Заява міністра прагучала падчас яго сустрэчы з навучэнцамі міліцэйскіх каледжаў і інстытутаў. «Ці не лічыце вы, што трэба забраць у міліцыянтаў недатыкальнасць?», — спытаў міністра курсант. Міністр адказаў пытаннем на пытанне: «Ты маеш на ўвазе, ці можа грамадзянін абараніцца, калі на яго напаў міліцыянт?» — і калі студэнт кіўнуў, Нургаліеў зрабіў, можа быць, самую сенсацыйную заяву за ўсе гады сваёй міністэрскай кар’еры, піша «Коммерсант». «Калі грамадзянін не злачынца, калі ён ідзе спакойна і нічога не парушае, то так. Калі ідзе напад, павінна быць неабходная самаабарона. А калі напад здзейсніў міліцыянт, то гэта злачынца ў форме, якога трэба ізаляваць і пасадзіць», —заявіў міністр унутраных спраў. Такая заява выклікала ажыўленую дыскусію ў грамадстве, бо супраціў супрацоўніку міліцыі ў расійскім крымінальным кодэксе адносіцца да найбольш цяжкіх злачынстваў і можа карацца пажыццёвым тэрмінам. З асуджэннем слоў Нургаліева выступілі многія расейскія юрысты і праваабаронцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сенсацыйная заява міністра ўнутраных спраў Рашыда Нургаліева. |
|