Польская паліцыя знайшла скрадзены з брамы Асвенціма надпіс. 21.by

Польская паліцыя знайшла скрадзены з брамы Асвенціма надпіс

21.12.2009 10:24 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шыльда з надпісам «Arbeit macht frei» была знойдзена позна вечарам у нядзелю на поўначы Польшчы. Па падазрэнню ў крадзяжы шыльды затрымана пяць мужчын. Шыльду знайшлі ў пашкоджаным стане – яна былі парэзаная на тры кавалкі.

У ноч з нядзелі на панядзелак затрыманыя былі дастаўленыя ў Кракаў, дзе сёння пачнецца разляд справы.

Шыльда з брамы Асвенціма была скрадзеная ў пятніцу паміж 3 і 5 гадзінай ночы. МУС Польшчы адразу пасля выяўлення злачынства стварыла адмысловую групу для яго раскрыцця. Навіна аб крадзяжы аднаго з сімвалаў Халакоста разышлася па цэлым свеце і выклікала шырокі розгалас.

АП, паводле wyborcza.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шыльда з надпісам «Arbeit macht frei» была знойдзена позна вечарам у нядзелю на поўначы Польшчы. Па падазрэнню ў крадзяжы шыльды затрымана пяць мужчын. Шыльду знайшлі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика