Еўропа патанае ў снезе. 21.by

Еўропа патанае ў снезе

06.01.2010 15:01 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вялікабрытаніі асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на сталіцу, а таксама на паўднёва‑заходнія і паўднёва‑ўсходнія раёны краіны.


Недзе ў Вялікабрытаніі, фота Times.

Вышыня снежнага покрыва дасягае ў некаторых месцах 30—40 сантыметраў.

Моцныя снегапады і рэзкае паніжэнне тэмпературы стварылі цяжкасці для транспартнай сістэмы краіны, і прывялі да закрыцьця аэрапортаў і дарог. Прыпынена чыгуначнае паведамленне між Лонданам і Лідсам. У Шэфілдзе і Барнслі цалкам спынены рух аўтобусаў. Закрыты сотні школ па ўсёй краіне. Адмененыя матчы футбольныя Кубка Лігі.

У Нямеччыне слупкі тэрмометра апусціліся ніжэй за 15 градусаў па Цэльсіі, вадаёмы пакрыліся лёдам. Улады Берліна паклікалі на дапамогу ледаколы, каб расчысціць водныя пад’язныя шляхі да сталіцы. А вось белыя мядзведзі з Берлінскага заапарка страшна радуюцца снегу.

Метэаролагі прагназуюць, што нізкія тэмпературы пратрымаюцца ў Нямеччыне яшчэ некалькі дзён, а да выхадных абяцаюць магутны снегапад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікабрытаніі асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на сталіцу, а таксама на паўднёва‑заходнія і паўднёва‑ўсходнія раёны краіны. Недзе ў Вялікабрытаніі, фота...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика