Лётчыкам затрыманага ў Тайландзе Іл-76 больш не пагражае смяротнае пакаранне
19.01.2010 10:50
—
Новости Мира
|
З экіпажа самалёта Іл-76, арыштаванага ў Тайландзе ў снежні мінулага года, знятыя абвінавачванні ў захоўванні выбуховых рэчываў. Такім чынам, ім больш не пагражае смяротнае пакаранне. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Аскар Абдрахманаў. «Са словаў адвакатаў затрыманых лётчыкаў, смяротнае пакаранне ім пагражала па абвінавачванні ў захоўванні выбуховых рэчываў, а дадзеныя абвінавачванні на сённяшні дзень знятыя» -- паведаміў А.Абдарахманаў. Спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую супрацоўнікамі казахстанскай дыпламатычнай місіі ў Тайландзе ад адвакатаў затрыманых пілотаў, ён таксама паведаміў, што па прад"яўленным лётчыкам абвінавачванням пакаранне можа скласці да 10 гадоў пазбаўлення волі. Як паведамлялася, самалёт Іл-76, які накіроўваўся з Паўночнай Карэі, быў затрыманы падчас дазапраўкі ў Бангкоку. У складзе экіпажа самалёта адзін грамадзянін Беларусі і трое грамадзян Казахстана. На яго борце было выяўлена 35 тон зброі. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З экіпажа знялі абвінавачванні ў захоўванні выбуховых рэчываў. |
|