Пуцін: На постсавецкай прасторы, на жаль, існуе таталітарызм
22.01.2010 14:44
—
Новости Мира
|
Палітычная сістэма ў Расіі павінна ўдасканальвацца, аднак нельга дапусціць ні «украінізацыі» палітычнага жыцця, ні таталітарызму. З такой заявай на паседжанні Дзяржрады выступіў прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Жывую трансляцыю паседжання вёў тэлеканал «Вести 24» «Мы ўвесь час павінны думаць над удасканальваннем палітычнай сістэмы Расіі, своечасова ўносіць неабходныя карэктывы, але дзейнічаць, канечне, трэба ў гэтай сферы крайне акуратна – ні ў якім разе не дапусціць украінізацыі палітычнага жыцця Расіі», – адзначыў Пуцін. Прэм’ер таксама падкрэсліў, што небяспечная і іншая крайнасць – таталітарызм і дэспатызм. «А такое на постсавецкай прасторы таксама, на жаль, існуе», – заявіў Пуцін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітычная сістэма ў Расіі павінна ўдасканальвацца, аднак нельга дапусціць ні «украінізацыі» палітычнага жыцця, ні таталітарызму. З такой заявай на паседжанні... |
|