У Ліване разбіўся эфіопскі самалёт: 90 чалавек на борце
25.01.2010 10:30
—
Новости Мира
|
У Міжземным моры пацярпеў крушэнне самалёт Ethiopian Airlines, які рабіў рэйс маршрутам Бейрут — Адыс‑Абеба. На борце знаходзіліся, паводле розных ацэнак, ад 89 да 92 чалавек. «Боінг‑737‑800» узняўся ў паветра з аэрапорта «Рафік Харыры» ў ліванскай сталіцы ў 2 гадзіны 10 хвілін паводле мінскага часу ды ўзяў курс на сталіцу Эфіопіі. Аднак ужо праз пяць хвілін лятак знік з экранаў радараў. Агенцтва Reuters паведамляе, што адразу пасля ўзлёту ў раёне аэрапорта пачалася моцная навальніца. Хутчэй за ўсё, у лайнер ударыла маланка. На думку дыспетчараў, самалёт знаходзіўся ў паветры не больш за чвэрць гадзіны. Паводле жыхароў адной з ліванскіх вёсак на ўзбярэжжы Міжземнага мора, яны бачылі палаючы самалёт і ўспышкі полымя над вадой. Агенцтва France Press паведамляе, што на борце «Боінга» знаходзіліся 83 пасажыры і 9 членаў экіпажу. Reuters называе іншыя лічбы: 8 членаў экіпажу і 83 пасажыры. Большасць пасажыраў — 54 — грамадзяне Лівана. Трое з іх мелі падвойнае грамадзянства: брытанскае, канадскае і расійскае. З 1970 года гэта трэці выпадак авіякатастрофы Ethiopian Airlines. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міжземным моры пацярпеў крушэнне самалёт Ethiopian Airlines, які рабіў рэйс маршрутам Бейрут — Адыс‑Абеба. На борце знаходзіліся, паводле розных ацэнак, ад 89 да 92...
|
|