Чавес губляе кантроль над краінай. 21.by

Чавес губляе кантроль над краінай

26.01.2010 11:05 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Венесуэле разгараецца палітычны крызіс. Улады краіны зачынілі апазіцыйны тэлеканал, што справакавала масавыя антыўрадавыя акцыі і чалавечыя ахвяры.

У панядзелак у Каракасе і найбуйнейшых венесуэльскім гарадах пачаліся масавыя акцыі пратэсту, у якіх, па некаторых дадзеных, прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Дэманстрацыі былі справакаваныя рашэннем уладаў закрыць папулярны кабельны тэлеканал Radio Caracas Television (RCTV). Тэлеканал пацярпеў праз тое, што адмовіўся трансляваць шматгадзінную перадачу «Ало, прэзідэнт», у ходзе якой Уга Чавес звяртаецца да грамадзян.

На гэтым фоне ў адстаўку сышоў паплечнік Чавеса, віцэ-прэзідэнт краіны Рамон Карысалес. А эканамічныя і палітычныя праблемы могуць прывесці да правалу партыі Чавеса на парламенцкіх выбарах.

Акцыі пратэсту не былі санкцыянаваныя уладамі і для разгону натоўпу паліцыя абстраляла яго гумовымі кулямі і ўжыла слезацечны газ. Аднак цалкам сарваць марш студэнтаў чатырох сталічных універсітэтаў у праваахоўнікаў не атрымалася.

Разам са студэнтамі свой пратэст супраць закрыцця каналу выказала каталіцкая царква. Епіскапская канферэнцыя аб"явіла забарону на вяшчанне RCTV недэмакратычнай.

Маніфэстацыі прайшлі таксама ў іншых гарадах краіны – Мерыда, Валенсіі і С’юдад-Гуаяне. У Маракайба чацвёра дэманстрантаў атрымалі раненні пасля таго, як адзін з прыхільнікаў Чавеса наехаў на іх грузавіком. Падчас сутыкненняў паміж апазіцыянерамі і прыхільнікамі Чавеса (іх яшчэ называюць чавістамі) у Мерыда загінуў 15-гадовы школьнік. Ён быў прыхільнікам прэзідэнта.

«На жаль, некалькі хвілін таму на групу студэнтаў, якія мірна пратэставалі, быў здзейснены напад. Вынікам гэтага інцыдэнту стала гібель 15-гадовага маладога чалавека» -- абвесціў у эфіры нацыянальнага тэлебачання міністр унутраных спраў Венесуэлы Тарек Эль Аісамі.

Як адзначае Reuters, масавыя антыўрадавыя пратэсты толькі пагаршаюць палітыка-эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна. Апазіцыянеры выйшлі не толькі пад агульнадэмакратычнымі, але і сацыяльнымі лозунгамі. У мінулую суботу ў Каракасе адзначаўся дзень 52-годдзя падзення першай венесуэльскай дыктатуры. У горадзе прайшлі адразу дзве дэманстрацыі – у падтрымку і супраць урада. Да антыўрадавых маніфестантаў на гэты раз далучыліся нават жыхары трушчоб, якія раней лічыліся адданымі прыхільнікамі прэзідэнта. Буйная дэманстрацыя прайшла ў сталічных трушчобах -- раёне Пётар. «Калі яны забіраюць вашу ваду, калі яны забіраюць нашу электрычнасць -- яны забіраюць наша жыццё» -- цытуе Reuters надпісы на плакатах дэманстрантаў.

Венесуэльская эканоміка перажывае значныя цяжкасці, выкліканыя, у тым ліку, працяглай засухай, з-за якой скарацілася вытворчасць электраэнергіі і паступленне пітной вады. Электрычнасць у сталіцы адключаюць кожны дзень на чатыры гадзіны. У іншых рэгіёнах краіны перабоі яшчэ даўжэйшыя. Перавод эканомікі на планавыя рэйкі і нацыяналізацыя цэлых галін справакавалі масавы адток замежных інвестыцый. 25% інфляцыя б"е рэкорды ў Лацінскай Амерыцы, а даляр імкліва даражэе. На мінулым тыдні венесуэльскі урад быў вымушаны аб"явіць дэвальвацыю нацыянальнай валюты і ўвесці фіксаваны абменны курс для знешняга гандлю.

Крызіс можа негатыўна адбіцца на шансах руху Чавеса «Пятая рэспубліка» перамагчы на выбарах у Нацыянальную асамблею, якія маюць адбыцца ў верасні. У 2005 годзе апазіцыя байкатавала выбары, але сёлета збіраецца прымаць у іх удзел.

АП, паводле Газета.ru

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Венесуэле разгараецца палітычны крызіс. Улады краіны зачынілі апазіцыйны тэлеканал, што справакавала масавыя антыўрадавыя акцыі і чалавечыя ахвяры.У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика