Траволта на сваім самалёце прывёз дапамогу на Гаіці
26.01.2010 16:30
—
Новости Мира
|
Вядомы галівудскі актор Джон Траволта прыляцеў на аэрадром Гаіці на сваім Boeing 707, каб даставіць дапамогу пацярпелым ад землятрусу. Пры гэтым, актор сам сядзеў за штурвалам свайго самалёта. Паводле словаў прадстаўніка актора Пола Блока, пасля таго як груз будзе перададзены насельніцтву, Траволта з жонкай Келі Прэстан вернуцца ў ЗША. На борце самалёта знаходзіцца 4 тоны гатовых пайкоў і медыкаментаў. На самалёце таксама прыбылі медыкі і чальцы Царквы саенталогіі, якія будуць аказваць дапамогу на месцы катастрофы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы галівудскі актор Джон Траволта прыляцеў на аэрадром Гаіці на сваім Boeing 707, каб даставіць дапамогу пацярпелым ад землятрусу. Пры гэтым, актор сам сядзеў за...
|
|