Качынскі выступіў супраць надання Бандэру звання Героя Украіны
05.02.2010 12:03
—
Новости Мира
|
«Рашэнне прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб наданні ўдзельнікам АУН/УПА статуса паўстанцаў, а таксама пасмертнае наданне Сцяпану Бандэру званя Героя Украіны выклікае пратэст прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага. АУН/УПА займалася генацыдам польскага насельніцтва на ўсходніх тэрыторыях ІІ Рэчы Паспалітай, падчас якога загінула каля 100 тыс. палякаў», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай канцылярыяй прэзідэнта Польшчы. Лех Качынскі таксама выказаў думку, што бягучыя палітычныя інтарэсы ва Украіне перамагаюць гістарычную праўду і шкодзяць пабудове прыязных суседскіх адносінаў і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай. Нагадаем, што напрыканцы студзеня Віктар Юшчанка адмысловым указам пасмяротна надаў С.Бандэру званне Героя Украіны. У перыяд з 1941-га па 1959 г. Сцяпан Бандэра быў лідэрам украінскіх нацыяналістаў. За замах на міністра ўнутраных спраў Польшчы Б.Пярацкага ў 1936 годзе трапіў у турму, а затым, за арганізацыю ўкраінскага падполля ў часе вайны, — у нямецкі канцлагер. Пры канцы вайны немцы вызвалілі Бандэру, спрабуючы выкарыстаць яго ў барацьбе супраць Масквы. АУН/УПА, карыстаючыся падтрымкай украінскага насельніцтва, пачала партызанскую дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Украіны. Улады Украіны з 2005 года, з моманту Аранжавай рэвалюцыі, ставіцца да Бандэры, як да нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы ўкраінскага народа супраць савецкага таталітарызму і нямецкага нацызму. Ва украінскім грамадстве яго фігуру трактуюць неадназначна. У Польшчы Бандеру ацэньваюць негатыўна, як знішчальніка палякаў. У 2004 годзе, калі было пачата будаўніцтва велізарнага помніка Бандеру ля былога касцёла Св. Альжбеты ў Львове (пабудаванага польскай суполкай ў пачатку XX стагоддзя), старшыня «Саюза палякаў ва Украіне» назваў гэтыя дзеянні правакацыяй. Помнік быў адкрыты 13 кастрычніка 2007 года і кругласутачна ахоўваецца нарадам міліцыі. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
korrespondent.net«Рашэнне прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб наданні ўдзельнікам АУН/УПА статуса паўстанцаў, а таксама пасмертнае наданне Сцяпану Бандэру званя Героя...
|
|