Аплочаная падтрымка на выбарах. Украінскі досвед. 21.by

Аплочаная падтрымка на выбарах. Украінскі досвед

05.02.2010 16:14 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хочаце, забяспечыць большую падтрымку непапулярнаму кандыдату? Ва Украіне для гэтага вам трэба будзе толькі звязацца з Уладзімірам Бойка. Ён знайшоў сабе просты і прыбытковы занятак – сабраў базу дадзеных з некалькіх тысяч студэнтаў і можа мабілізаваць іх ў любы момант. Яны проста з"явяцца ў любым месцы на дэманстрацыі ў Кіеве, будуць гадзінамі там знаходзіцца і дзейнічаць па камандзе.

«Мы супрацоўнічаем з любой палітычнай партыяй. Ідэалогія не мае для нас значэння», распавядае 21-гадовы вэб-дызайнер Кіеўскага політэхнічнага інстытута. «Гэтае пытанне, не хвалюе большасць студэнтаў. Яны стаміліся ад палітыкі. Яны будуць удзельнічаць у акцыях толькі за грошы».

Студэнты і пенсіянеры на мітынгах зарабляюць прыкладна па 4 даляры за гадзіну. Запал «аранжавай рэвалюцыі» скончыўся, а на яго месца прыйшлі новыя формы палітычнай актыўнасці.

У.Бойка шчыра прымаў удзел у пратэстах 2004 году, будучы вучнем старэйшых класаў школы. Сёння ён на выбарах збіраецца адно падзарабіць.

«Калі вы замовіце правядзенне мітынгу, вы можаце мець яго ўжо на наступны дзень. Попыт на натоўп узрастае вельмі хутка» – сцвярджае У.Бойка.

Прэм"ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка паабяцала вывесці людзей на вуліцы пасля таго, як стала вядома аб зменах у выбарчае заканадаўства. Януковіч таксама рыхтуе людзей да масавых акцый пратэсту ў нядзелю. Абодва бакі сцвярджаюць, што не плацяць людзям за падтрымку. Але некаторыя студэнты кажуць, што і яны, і многія з іх сяброў ды знаёмых папаўняюць кішэні гатоўкай са штабоў абодвух кандыдатаў, перабягаючы з аднаго мітынгу падтрымкі на іншы.

Лідэры незалежных грамадскіх арганізацый, якія пачалі паўставаць у 2004 годзе, кажуць, што цяпер стала значна складаней прыцягнуць для супрацоўніцтва добраахвотнікаў. «Гэта з"яўляецца часткай больш складанай праблемы карупцыі на ўсіх узроўнях ва Украіне. Пакуль палітыкі будуць прапаноўваюць грошы, людзі будуць іх браць» – кажа Аляксандр Чарненка, старшыня незалежнага Камітэта выбаршчыкаў Украіны.

Украіна падавалася іншай пяць гадоў таму – калі У.Бойка са сваімі сябрамі стаяў на заснежаных вуліцах памаранчавага Кіева днём і ноччу. І ніякая грашовая кампенсацыя за гэта іх не цікавіла. Аднак новыя лідэры хутка сталі ворагамі, не выканалі сваіх абяцанняў і страцілі павагу сярод людзей.

Зараз нават кандыдаты ў дэпутаты адчайна маюць патрэбу ў натоўпе, які дае добрую карцінку для тэлебачання. За тры гадзіны ўдзелу ў мітынгу прапаноўваюць 100 грывень, каля $12.

У.Бойка са сваім напарнікам вырашылі скарыстацца з гэтага. Свой бізнес выбудавалі накшталт піраміды, якая працуе прыкладна так – 10 чалавек мабілізуюць яшчэ 10, а тыя, у сваю чаргу, яшчэ 10. Для павелічэння колькасці ўдзельнікаў аплачваемых мітынгаў шырока выкарыстоўваюць інтэрнэт – сацыяльныя сеткі і адмысловыя сайты, для ўваходу на якія неабходна ведаць пароль. На такім сайце можна знайсці спіс мітынгаў і дэманстрацый, якія запланаваныя на бліжэйшы час.

Існуюць пэўныя правілы ў такой працы. Толькі надзейныя людзі могуць рэкамендаваць сваіх знаёмых да ўдзелу ў аплачваемым мітынгу. Простая праца не пазбаўляе ад выканання жорсткіх правілаў. Калі вы зарэгістраваліся для ўдзелу ў мітынгу – неабходна з’явіцца ў час і не сыходзіць, пакуль ён не скончыцца. Нельга ўжываць алкаголь, праяўляць агрэсіўнасць – толькі ўсмешка на твары і апладысменты кандыдату. Забаронена нават размаўляць з журналістамі – яны могуць раскрыць падман, высветліўшы, што прыйшоў за грашыма.

Сістэма была выпрабаваная на двух сціплых палітычных мітынгах у канцы мінулага года і давяла сваю працаздольнасць. «Студэнты ведаюць, што яны могуць прыйсці да нас і мы будзем плаціць ім» – кажа У.Бойка. «І палітыкі ведаюць, што мы можам прывесці да іх натоўп. Усе задаволеныя».

З гэтым складана спрачацца. Але У.Бойка настойвае на сваіх альтруістычных мэтах. «У прынцыпе, нам няма чаго хаваць. Мы не гандлюем галасамі. Мы не ўмешваемся ў цёмны бок палітыкі. Мы даем людзям магчымасць зарабіць. З іншага боку, як грамадзяне, мы спадзяемся, што гэты бізнес будзе незапатрабаваным у будучыні і знікне. Зараз людзі бачаць тую ж старую балбатню і чуюць старыя ідэі. Калі нехта пачне агучваць новыя ідэі, людзі будуць выходзіць і слухаць іх бясплатна».

АП, паводле The Wall Street Journal

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочаце, забяспечыць большую падтрымку непапулярнаму кандыдату? Ва Украіне для гэтага вам трэба будзе толькі звязацца з Уладзімірам Бойка. Ён знайшоў сабе просты і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика