Забарона ЕС на правоз вадкасцей у самалётах прадоўжана да красавіка 2013‑га. 21.by

Забарона ЕС на правоз вадкасцей у самалётах прадоўжана да красавіка 2013‑га

19.02.2010 14:19 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уведзеная Еўрасаюзам у лістападзе 2006 года забарона на правоз вадкасцей на борце самалётаў падоўжана да красавіка 2013 года.

Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з затрымкай працэсу ўстаноўкі ў аэрапортах краін ЕС спецыяльных сканераў, якія дазваляюць вызначаць, ці ўтрымліваюць ёмістасці вадкую выбухоўку.

Новыя патрабаванні бяспекі, згодна з якімі пасажырам дазволена браць з сабой на борт самалёта толькі ёмістасці, аб’ём якіх не перавышае 100 мілілітраў, распаўсюджваюцца на ўсе краіны ЕС, а таксама Ісландыю, Нарвегію і Швейцарыю.

Узмацненне патрабаванняў адбылося пасля прадухілення ў жніўні 2006 года паліцыяй Лондана серыі тэрактаў на авіярэйсах. Тэрарысты тады мелі намер пранесці на борт лайнераў вадкую выбухоўку ў пітных ёмістасцях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уведзеная Еўрасаюзам у лістападзе 2006 года забарона на правоз вадкасцей на борце самалётаў падоўжана да красавіка 2013 года.Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика