Мілінкевіч: Крэдыты ад МВФ — у залежнасці ад правоў чалавека
23.02.2010 18:49
—
Новости Мира
|
У сераду-чацвер беларуская тэма стане прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце. Узяць удзел у ім запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і старшыня Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. У Брусэлі яны адзінадушна выступілі супраць увядзення санкцый супраць Беларусі і за адкрытасць ЕС да беларускага грамадства. «Ёсць заклікі да ўвядзення санкцый. Але я як грамадзянка Беларусі ад 2005 году ніколі не заклікала да іх увядзення. Я перакананая, што трэба забяспечыць адкрытасць Еўропы грамадзянам Беларусі, беларускаму грамадству ў цэлым. Каб простыя грамадзяне маглі лёгка атрымаць шэнгенскую візу і прыехаць у Еўропу», – зазначыла Анжаліка Борыс. Падобную пазіцыю заняў і А.Мілінкевіч. «ЕС павінен прадэманстраваць, што мае інструменты ўплыву на дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, бо толькі сілай можна змусіць улады да крокаў у бок дэмакратызацыі, — заявіў Мілінкевіч. — Якія гэта інструменты? — Усё вельмі проста. Беларусь атрымлівае падарункі ў выглядзе крэдытаў, не столькі ад ЕС, колькі ад Міжнароднага валютнага фонду. Але супраца з міжнароднымі інстытутамі павінна адбывацца на падставе правоў чалавека. Гэта прынцыповая рэч, — заявіў Мілінкевіч, лаўрэат прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам. Запланаваныя сустрэчы Мілінкевіча й Борыс з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента. Борыс таксама спаткаецца з еўракамісарам па пытаннях палітыкі суседства Штэфанам Фюле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду-чацвер беларуская тэма стане прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце. Узяць удзел у ім запрошаныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і... |
|