У Нямеччыне апублікаваныя ўспаміны ахвяры гвалту савецкіх салдат
01.03.2010 13:30
—
Новости Мира
|
У Нямеччыне, упершыню за 65 гадоў, апублікаваная не ананімная кніга з успамінамі ахвяры злачынстваў салдат Чырвонай арміі ў час Другой сусветнай вайны, паведамляе У сваёй кнізе 80‑гадовая Габрыэла Кеп распавяла пра тое, як яна стала ахвярай гвалту савецкіх салдат. Жанчына стала адной з шматлікіх ахвяр гвалту, колькасць якіх ацэньваецца прыкладна ў 2 млн чалавек. Паводле яе словаў, яна была згвалтаваная ва ўзросце 15 гадоў і ніколі не мела рамантычных адносін з мужчынамі. «Я проста не змагла б мець ніякіх адносін, бо для мяне сексуальныя адносіны назаўсёды сталі асацыявацца з жорсткасцю», — сказала яна. Паводле звестак экспертаў, узрост ахвяр гвалту савецкіх ваенных вагаўся ад 8 да 90 гадоў і ў сярэднім кожная жанчына падвяргалася згвалтаванню каля 12 разоў. Улады Расіі працягваюць адмаўляць гэтыя злачынствы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак экспертаў, узрост ахвяр гвалту савецкіх ваенных вагаўся ад 8 да 90 гадоў, і ў сярэднім кожная жанчына падвяргалася згвалтаванню каля 12 разоў.
|
|