Парламент Малдовы звольніў галоўнага суддзю краіны за крытыку СМІ
04.03.2010 17:00
—
Новости Мира
|
Парламент Малдовы адправіў у адстаўку старшыню Найвышэйшай судовай палаты Ёна Муруяну, які зрабіў рэзкія выказванні наконт журналістаў. Выступаючы ў лютым на агульным сходзе суддзяў, галоўны суддзя краіны адзначыў «д’ябальскую і дэструктыўную ролю» прадстаўнікоў прэсы, якія «часам ператвараюцца ў шалёных сабак, небяспечных для грамадства з‑за той хлусні, якую яны распаўсюджваюць». Кіраўнікі шэрагу вядучых СМІ Малдовы расцанілі ягоныя словы як атаку на свабоду слова і запатрабавалі ад уладаў яго адстаўкі. У яго абарону выступіў былы прэзідэнт, лідэр апазіцыйнай партыі камуністаў Уладзімір Варонін, які падкрэсліў, што «Муруяну — самы сумленны і справядлівы суддзя, якога трэба яшчэ пашукаць». Фракцыя камуністаў пакінула залу пасяджэнняў, адмовіўшыся ўдзельнічаць у галасаванні за адстаўку Муруяну. У знак пратэсту камуністы накіравалі зварот на адрас міжнародных арганізацый, у якім гаворыцца, што дзеянні ўладаў «падрываюць незалежнасць і бесстароннасць судовай сістэмы, супярэчаць Еўрапейскай канвенцыі па абароне правоў і асноўных свабод чалавека». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны суддзя краіны казаў пра «д’ябальскую і дэструктыўную ролю» прадстаўнікоў прэсы, якія «часам ператвараюцца ў шалёных сабак».
|
|