Беларускі шпіён у польскіх спецслужбах. 21.by

Беларускі шпіён у польскіх спецслужбах

10.03.2010 14:10 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі ( скарочана – ABW, служба, якая займаецца ўнутранай бясьпекай, сярод іншага контрвыведкай і змаганьнем з тэрарызмам, аховай канстытуцыйнага ладу Польшчы) супрацоўнічаў зь беларускай выведкай.

Пра справу піша сёньня польская Gazeta Wyborcza. Паводле газэты, гэтая інфармацыя зьявілася ў штогадовай справаздачы ABW, якая трапіла ўчора ў парлямэнцкую камісію ў справе спэцслужбаў.

“У справаздачы гаворыцца, што ў Беластоку адбываецца працэс у справе былога супрацоўніка ABW, які працаваў на выведку іншай дзяржавы і быў затрымана ў лютым 2008 году. Імя гэтага чалавека ў рапарце не падаецца. Ёсьць затое прозьвішча – Вольга Семянюк, гэта грамадзянка Беларусі, якая мелася быць сувязной у Польшчы і цяпер абвешчаная ў вышук”, - піша Gazeta Wyborcza.

Штодзёньнік высьветліў, што гаворка вядзецца пра Робэрта Р., які да моманту затрыманьня працаваў у беластоцкім аддзеле ABW, а працэс над ім паводле артыкулу 130 крымінальнага кодэксу Польшчы (шпіёнства) засакрэчаны.

Паводле газэты, спадарыня Семянюк цягам некалькіх гадоў мела ў Беластоку фірму, але пасьля арышту Робэрта Р. зьнікла.

Журналісты знайшлі яе ў зусім нечаканым месцы – на аўстрыйскай інтэрнэт-старонцы знаёмстваў у рубрыцы "Russische Frauen", дзе тая шукае “мужчыну да 60 гадоў”.

ABW адмаўляецца падаваць болей інфармацыі пра “беларускага шпіёна”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з супрацоўнікаў польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі ( скарочана – ABW, служба, якая займаецца ўнутранай бясьпекай, сярод іншага контрвыведкай і змаганьнем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика