У Румыніі з’явіліся дарожныя знакі «Асцярожна, п’яны пешаход!». 21.by

У Румыніі з’явіліся дарожныя знакі «Асцярожна, п’яны пешаход!»

11.03.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улады румынскага гарадка Пекіка ўсталявалі паблізу размешчаных каля аўтамагістралі бараў і рэстаранаў дарожныя знакі, якія папярэджваюць пра п’яных пешаходаў.Новыя знакі ўяўляюць сабой ярка-аранжавы трохкутнік, на якім намаляваны чалавек з бутэлькай у руках, які паўзе на карачках. Пабачыўшы такое, кіроўца будзе ведаць, што недзе побач бар або начны клуб, таму на праезнай частцы ў любы момант можа з’явіцца чалавек, які слаба кантралюе свае дзеянні.

Горад Пекік размешчаны ў 20 км ад заходняй мяжы краіны з Венгрыяй. «На трасе інтэнсіўнае рух — за дзень праязджаюць тысячы аўтамабіляў. А жыхары нашага гарадка вядуць актыўны начны лад жыцця. І мы хочам папярэдзіць кіроўцаў аб магчымым раптоўным з’яўленні на дарозе п’янага чалавека», — распавёў мэр гораду Пятру Антал.

Ідэя змагацца з ростам колькасці аварый, якія адбываюцца ў горадзе па віне п’яных пешаходаў, прыйшла да яго пасля паездкі ў Германію, дзе мэр убачыў падобныя знакі каля дарог.

Паводле БЕЛТА
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады румынскага гарадка Пекіка ўсталявалі паблізу размешчаных каля аўтамагістралі бараў і рэстаранаў дарожныя знакі, якія папярэджваюць пра п’яных пешаходаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика