Кім Чэн Ір пакінуў сабе «на старасць» 4 мільярды даляраў
16.03.2010 12:25
—
Новости Мира
|
Ангельская газета знайшла ў паўночнакарэйскага дыктатара на рахунках у Люксембургу 4 мільярды даляраў. Пра гэта The Daily Telegraph паведамілі спецыялісты выведкі Паўднёвай Карэі. Паводле іх версіі, сродкі патрэбныя дыктатару для таго, каб забяспечыць сябе ў выпадку падзення камуністычнага ладу. Паводле інфармацыі спецслужбаў, першапачаткова грошы размяшчаліся ў Швейцарыі, але пасля таго як міжнародныя правілы барацьбы з адмываннем грошай сталі больш жорсткімі, прадстаўнікі Кіма перавялі іх у Люксембург. Як лічаць выведнікі, гэтыя грошы з’яўляюцца прыбыткам ад розных незаконных аперацый паўночнакарэйскага кіраўніцтва, у тым ліку ад продажу ядзерных і ракетных тэхналогій, наркотыкаў, махінацый са страхаваннем і выкарыстання працы зняволеных. Прадстаўнікі Люксембурга адзначаюць, што на грашах, якія размешчаныя ў банках іх краіны, не напісана, што гэтыя грошы з Паўночнай Карэі. Паводле іх сцверджання, звёны грашовых ланцугоў незаконнымі структурамі звычайна паспяхова хаваюцца. Нагадаем, раней СМІ са спасылкай на спецслужбы паведамлялі, што Кім Чэн Ір перанёс інсульт, пасля чаго яго нібыта скаваў параліч. З цягам часу ў Паўднёвай Карэі і ЗША прызналі праўдзівымі паведамленні аб паляпшэнні стану здароўя дыктатара. У 2009 годзе агенцтва Рэнхап са спасылкай на крыніцы, якія добра інфармаваныя аб сітуацыі ў Паўночнай Карэі, паведаміла, што лідэр КНДР прапанаваў свайго трэцяга сына Кім Чэн Уна ў якасці свайго пераемніка. Самым верагодным прыстанкам Кім Чэн Іра на выпадак уцёкаў лічыцца Кітай. У канцы студзеня The Daily Telegraph напісала, што ў святой для карэйцаў гары Пэктусан, якая знаходзіцца на мяжы з Кітаем, ёсць сакрэтны бункер. Уваход у бункер — праз афіцыйны дом прыёмаў карэйскага лідэра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангельская газета знайшла ў паўночнакарэйскага дыктатара на рахунках у Люксембургу 4 мільярды даляраў.Пра гэта The Daily Telegraph паведамілі спецыялісты выведкі... |
|