Урокі французскай і сусветная палітыка. 21.by

Урокі французскай і сусветная палітыка

24.03.2010 12:58 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Калі Кэтрын Эштан нечакана была абраная на пасаду першага міністра замежных справаў Еўрапейскага саюза, казалі, што ёй не хапае досведу ў самых асновах дыпламатыі.

Яна, безумоўна, хутка вучыцца.

Французскія чыноўнікі неаднаразова спрабавалі зняславіць яе і справакаваць рэакцыю. Апошняя такая спроба мела месца ў пачатку гэтага тыдня і палягала ў сцверджанні, што ёй варта вярнуцца ў школу, каб палепшыць сваю французскую. Замест таго каб адказаць на закід абразай, яна адразу прыняла прапанову П’ера Лелюша. Яна правядзе тыдзень у якасці госця ў Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краін.

Баранэса Эштан сказала The Times: «Я збіраюся ў Авіньён, які з’яўляецца цудоўным месцам для… Як вы ўжо заўважылі, я разумею французскую вельмі добра. Цяжэй толькі з некаторымі тэхнічнымі тэрмінамі».

Але міні‑скандал з нагоды моўных навыкаў — яе найменшая праблема з часу заканчэння складаных перамоваў наконт ратыфікацыі Лісабонскай дамовы.

Калі яна не паехала на Гаіці пасля нядаўняга землятрусу, то сутыкнулася з крытыкай. Гэтыя спрэчкі пакідаюць у цені нараджэнне арганізацыі, якую яна ўзначальвае, — замежнапалітычнага ведамства Еўрасаюза (EEAS). Яно мае дыпламатычны корпус і выконвае функцыі міністэрства замежных справаў, прапісаныя ў Лісабонскай дамове. Гэтае ведамства нават мае сваю ўласную службу выведкі, хаця наўрад ці гэта супернік для ЦРУ. У EEAS крыху больш за сто службовых асобаў з дзяржаваў‑чальцоў зіраюцца разам, каб абменьвацца выведніцкімі дадзенымі. Але варта чакаць таго, што французскія Упраўленне замежнай бяспекі, Цэнтральнае ўпраўленне ўнутранай выведкі і МІ‑6 і MI‑5 Вялікабрытаніі будуць працягваць дзяліцца дадзенымі выведкі так, як ім будзе зручна, толькі паміж сабой, без патрэбы ў арганізацыі баранэсы Эштан.

ЕС, відавочна, грэбуе найважнейшым кампанентам паспяховай палітыкі ў гэтай галіне: гатоўнасць выкарыстоўваць сур’ёзныя сілы для дасягнення замежнапалітычных мэтаў. Спытайце ў амерыканцаў у Афганістане.

Але па‑за ўсім гэтым суперніцтвам пытанне застаецца: для чаго прызначаны гэты новы палітычны механізм? Што ж гэта за замежная еўрапейская палітыка?

Цяжка зразумець. Замежная палітыка скіраваная на прасоўванне і абарону нейкіх інтарэсаў. Часта гэта інтарэсы нацыянальныя, але не заўсёды (як вялікія калектыўныя высілкі НАТА пачынаючы ад яго нараджэння пасля Другой сусветнай вайны).

Ці прапануюць баранэса Эштан яе ведамства што‑небудзь эквівалентнае? Нейкага пэўнага адказу да гэтага часу, здаецца, няма, але пакуль яна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, ёй, маўляў, варта было б паклапаціцца пра няшчасных, якія сталі ахвярамі розных бедстваў. Крытыкі баранэсы Эштан падыходзяць да праблемы не з таго канца: кінуцца на Гаіці або месца наступнай катастрофы было б насамрэч нескладана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі Кэтрын Эштан нечакана была абраная на пасаду першага міністра замежных справаў Еўрапейскага саюза, казалі, што ёй не хапае досведу ў самых асновах дыпламатыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика