Знойдзенае цела Драсюса Кедзіса — «літоўскага мсціўца»
21.04.2010 15:28
—
Новости Мира
|
Галоўны пракурор Каўнаскай акруговай пракуратуры паведаміў, што ідзе апазнанне парэшткаў, якія былі знойдзеныя ў суботу. СМІ паведамляюць, што цела Кедзіса, якога шукала паліцыя, ужо апазналі яго сваякі.Прычыны яго смерці пакуль невядомыя. У кастрычніку мінулага году ў Каўнасе былі забітыя суддзі Ёнас Фурманавічус і Віялета Нарушавічэне. У іх забойстве падазравалі Кедзіса. У 2008 годзе ён падаў скаргу ў паліцыю, заявіўшы, што да яго чатырохгадовай дачкі чапляўся педафіл; ён паказаў як на падазраваных на суддзю Фурманавічуса і бізнэсоўца Андруса Усаса, які быў абвінавачаны па гэтай справе. Нарушавічэне нібыта забяспечвала суддзю кантакт з дзіцем. Кедзіс даслаў каля 200 лістоў з запісам аповеду дзяўчынкі пра тое, што з ёй рабілі, звяртаўся да паслоў, еўрадэпутатаў і СМІ. Але ні яго скаргі ў паліцыю, ні лісты ў свой час не пераканалі суддзяў, палітыкаў і журналістаў у неабходнасці вырашэння гэтага пытання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне Каўнаса быў знойдзены труп 40‑гадовага мужчыны, і ўсё паказвае на тое, што гэта цела Драсюса Кедзіса. |
|