Былога дыктатара Панамы выслалі з ЗША ў Францыю. 21.by

Былога дыктатара Панамы выслалі з ЗША ў Францыю

27.04.2010 13:31 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы кіраўнік Панамы 72‑гадовы Мануэль Антоніё Нар’ега быў у панядзелак экстрадаваны з ЗША ў Францыю

Нар’ега, які прыйшоў да ўлады ў 1983 годзе, спачатку лічыўся саюзнікам ЗША, але да канца 1980‑х ператварыў сваю невялікую краіну ў перавалачны пункт для калумбійскага какаіну.

У снежні 1989 у ходзе спецаперацыі ён быў арыштаваны ў Панаме амерыканскімі вайскоўцамі, вывезены ў ЗША і праз тры гады асуджаны ў Фларыдзе да 30 гадоў зняволення за ўдзел у наркагандлі.

Два гады таму Нар’ега быў датэрмінова вызвалены, але застаўся ў турме ў чаканні экстрадыцыі ў Францыю, дзе яго ў 1999 годзе завочна прысудзілі да 10 гадоў і грашовага штрафу за гандаль наркотыкамі і адмыванне грошай праз парыжскія банкі.

Федэральны суд Маямі прыняў рашэнне аб экстрадыцыі Нар’егі ў Францыю яшчэ 28 жніўня 2007 года, але яго адвакаты настойвалі на тым, што іх падабаронны, якому неўзабаве пасля вынясення прысуду быў дадзены ў ЗША статус ваеннапалоннага, не падлягае выдачы трэцім краінам і павінен быць адпраўлены ў Панаму.

Зрэшты, і гэта не палегчыла б лёс экс‑дыктатара, бо ў 1995 годзе Панамскі суд завочна прызнаў яго вінаватым ў палітычных забойствах і прысудзіў да 20 гадоў турмы.


Бі-Бі-Сі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы кіраўнік Панамы 72‑гадовы Мануэль Антоніё Нар’ега быў у панядзелак экстрадаваны з ЗША ў Францыю Нар’ега, які прыйшоў да ўлады ў 1983 годзе, спачатку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика