Новая версія катастрофы пад Смаленскам – памылка наземных службаў. 21.by

Новая версія катастрофы пад Смаленскам – памылка наземных службаў

28.04.2010 10:31 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб з’яўленні новай версіі паведаміла «Gazeta Wyborcza» са спасылкай на афіцыйную заяву генеральнага пракурора Польшчы Анджэя Сэрэмета.

Раней афіцыйна былі агучаныя пяць магчымых прычын авіякатастрофы пад Смаленскам: тэракт, няспраўнасць самалёта, надвор’е, памылка пілота і супадзенне двух астатніх. Версія аб магчымай датычнасці да трагедыі дыспетчарскіх службаў смаленскага аэрадрома раней афіцыйна не агучвалася.

Галоўнай прычынай зацікаўлення польскай пракуратуры стала тое, што аэрадром у Смаленску, нягледзячы на дрэнныя ўмовы надвор’я, не быў закрыты і працягваў прымаць самалёты. Ускладніць працэдуру распрацоўкі новай версіі можа той факт, што польскія пракуроры не маюць права праводзіць допыты расійскіх грамадзян.

Расійскі бок пакуль не разглядае версію аб памылцы наземных службаў аэрадрома ў Смаленску.

Нагадаем, што 10 красавіка пад Смаленскам разбіўся польскі ўрадавы самалёт. У выніку катастрофы загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Сярод іх быў і прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай Марыяй. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці ў мемарыяльны комплекс у Катыні.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб з’яўленні новай версіі паведаміла «Gazeta Wyborcza» са спасылкай на афіцыйную заяву генеральнага пракурора Польшчы Анджэя Сэрэмета. Раней афіцыйна былі агучаныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика