Мядзведзеў: Рэнесанс сталінізму ў Расіі немагчымы
07.05.2010 10:29
—
Новости Мира
|
Вялікую Айчынную вайну выйграў народ, а не Іосіф Сталін, людзі маюць права добра ставіцца да яго, але з дзяржаўнага пункту гледжання генералісімус здзейсніў масу злачынстваў супраць народа, якія нельга дараваць. У Расіі рэнесанс сталінізму немагчымы, заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. «Ёсць абсалютна відавочныя рэчы — Вялікую Айчынную вайну выйграў наш народ, не Сталін і нават не ваеначальнікі, пры ўсёй важнасці таго, чым яны займаліся. Так, іх роля была, безумоўна, вельмі сур"ёзнай, але ў той жа час вайну выйгралі людзі цаной неймаверных намаганняў, цаной жыцця велізарнай колькасці людзей», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв"ю газеце «Вести». На яго думку, ролю Сталіна можна ацэньваць па-рознаму.«Хтосьці лічыць, што роля Вярхоўнага галоўнакамандуючага была надзвычайнай, хтосьці лічыць, што гэта не так. Пытанне не ў гэтым, а ў тым, як мы ў цэлым ацэньваем саму постаць Сталіна. Калі казаць пра дзяржаўную ацэнку, пра тое, як ацэньваецца Сталін кіраўніцтвам краіны ў апошнія гады, з моманту ўзнікнення новай расійскай дзяржавы, то тут ацэнка відавочная: Сталін здзейсніў безліч злачынстваў супраць свайго народа. І нягледзячы на тое, што ён шмат працаваў, нягледзячы на тое, што пад яго кіраўніцтвам краіна дасягала поспехаў, тое, што было зроблена ў дачыненні ўласнага народа, не нельга дараваць», — лічыць прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікую Айчынную вайну выйграў народ, а не Іосіф Сталін, людзі маюць права добра ставіцца да яго, але з дзяржаўнага пункту гледжання генералісімус здзейсніў масу...
|
|