Год таму стартавала праграма ЕС . 21.by

Год таму стартавала праграма ЕС

07.05.2010 12:33 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Год таму, 7 мая 2009 года, у Празе прайшла ўстаноўчая канферэнцыя палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства».

У праграму ўвайшлі 27 краін ЕС, а таксама пяць дзяржаў‑партнёраў — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Гэтую падзею эксперты прывіталі як прарыў міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

Мэты Усходняга партнёрства — палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя з названымі краінамі, арганізацыя энергетычнай бяспекі ў рэгіёне.

У межах Усходняга партнёрства магчыма заключэнне пагаднення аб асацыяцыі, якое прадугледжвае стварэнне зон свабоднага гандлю; пагадненняў аб мабільнасці і бяспецы, якія дазволяць паралельна з пашырэннем свабоды перамяшчэння грамадзян шасці краін‑удзельніц нарошчваць намаганні ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і карупцыяй; у якасці доўгатэрміновай перспектывы прадугледжаны пераход на бязвізавы рэжым.

Прадугледжаны таксама пяць флагманскіх ініцыятыў: у галіне кіравання межамі; энергаэфектыўнасці; падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу; рэагавання на катастрофы; у «Паўднёвым калідоры» — рэгіянальнай энергетычнай праграме.

На шматбаковым узроўні праграмы беларускія ўлады падалі для атрымання фінансавання амаль 20 сумесных з Літвой і Украінай праектаў у галіне энергетыкі, транспарту, транзіту, кіравання межамі і гістарычнай спадчыны. Было дасягнута паразуменне аб магчымасці пачаць перамовы адносна спрашчэння візавага рэжыму.

Прадстаўнікі трэцяга сектара Беларусі з інаўгурацыйнай канферэнцыі Форуму грамадзянскай супольнасці ў лістападзе 2009 года ўплываюць на парадак дня структуры. Кіраўнік рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч быў абраны спікерам форуму. На сустрэчы ў красавіку ўдзельнікі форуму дабіліся магчымасці, каб іх запрашалі на іншыя мерапрыемствы ў межах праграмы «Усходняе партнёрства».

Разам з тым, інаўгурацыйнае пасяджэнне Еўранеста, парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства, было адкладзена ў сакавіку 2010 года на няпэўны тэрмін з‑за рознагалоссяў адносна складу беларускай дэлегацыі.

Еўрапарламент не прызнае легітымнасць беларускага парламента, але на прапанову сфарміраваць дэлегацыю з пяці дэпутатаў і пяці прадстаўнікоў апазіцыі Мінск адказаў адмовай.

На рэалізацыю праграмы ў 2010—2013 гадах Еўракамісія выдзеліла 600 млн. еўра.

4 мая ў інтэрв’ю інфармагенцтву Рэйтэр Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ініцыятыва ЕС «Усходняе партнёрства» не павінна быць дыскрымінацыйнай адносна Беларусі. Ён назваў палітыку »ўтварэннем, якое яшчэ не сфарміравалася».


Марына Рахлей, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму, 7 мая 2009 года, у Празе прайшла ўстаноўчая канферэнцыя палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». У праграму ўвайшлі 27 краін ЕС, а таксама пяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика