Кіеў не прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
04.06.2010 17:01
—
Новости Мира
|
Украінскі лідэр Віктар Януковіч заявіў падчас прэс‑канферэнцыі, прысвечанай 100 дням з пачатку яго прэзідэнцтва, што Кіеў не мае намер прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
«Існуюць міжнародныя нормы. Паводле міжнародных законаў і нормаў любыя парушэнні цэласнасці той ці іншай дзяржавы забароненыя» — сказаў ён. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ніколі не казаў аб сваёй гатоўнасці прызнаць незалежнасць гэтых самаабвешчаных утварэнняў. Незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру. |
|