Грыбаўскайце: Мы забылі пра чалавека. 21.by

Грыбаўскайце: Мы забылі пра чалавека

08.06.2010 14:42 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«На пачатку трэцяга дзесяцігоддзя незалежнасці мы вяртаемся да расчаравання і недаверу да палітыкі, дзяржустановаў, да саміх сабе і дзяржавы», — заявіла Даля Грыбаўскайце падчас штогадовага паслання.

Даклад прэзідэнта сабраў поўную залю. У парламент былі запрошаныя не толькі дэпутаты, але і члены ўрада, еўрадэпутаты, кіраўнікі падсправаздачных парламенту ведамстваў, судоў, замежныя дыпламаты, мэры, а таксама члены дэлегацыі ізраільскага Кнесета.

«Мы дайшлі да кропкі, у якой патрэбны істотны пералом. Літва ўжо саспела для пераменаў. Я папрашу вас набрацца палітычнай волі і палітычнай смеласці. І прызнаць, што мы затрымаліся, бо страцілі напрамак. Склаўшы дзесяткі тамоў стратэгій і праграм, у якіх красуюцца сотні высакародных прыярытэтаў, мы страцілі самы галоўны. Мы забылі пра чалавека», — адзначыла прэзідэнт.

«Гэты каштоўнасны арыенцір варта ўжываць паўсюдна — у дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб і дзяржаўных служачых нізкага звяна, а разам з тым і ў дачыненні да кожнага грамадзяніна. На кожным этапе дзейнасці: пры распрацоўцы праектаў, абмеркаванні прапаноў, галасаванні і рэалізацыі рашэнняў. Ва ўсіх абласцях палітыкі краіны чалавек павінен стаць першасным прыярытэтам і адзіным крытэрыем ацэнкі дзейнасці. Таксама і ў знешняй палітыцы. Стратэгічнае напрамак — адзіны і бясспрэчны. Гэта прадстаўніцтва інтарэсаў літоўскага народа, яго мэтаў і нашага нацыянальнага пачуцця ўласнай годнасці на міжнароднай арэне».

Прадстаўляць штогадовы даклад прэзідэнт павінен у адпаведнасці з Канстытуцыяй Літвы. У гэтым пасланні кіраўніка дзяржавы змяшчаецца агляд становішча ў Літве, унутранай і знешняй палітыкі, разглядаюцца планы на будучыню. Даля Грыбаўскаеце выступала з дакладам упершыню.

Цалкам даклад прэзідэнта Літвы можна прачытаць тут.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На пачатку трэцяга дзесяцігоддзя незалежнасці мы вяртаемся да расчаравання і недаверу да палітыкі, дзяржустановаў, да саміх сабе і дзяржавы», — заявіла Даля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика