ФСБ ад пачатку ведала пра марадзёрства на месцы падзення польскага самалёта
08.06.2010 17:05
—
Новости Мира
|
Названыя імёны чатырох падазраваных вайскоўцаў. Трое з іх былі раней судзімыя.
Як паведамілі Аказваецца, камандаванне вайсковай часткі, якая забяспечвае дзейнасць ваеннага аэрадрома пад Смаленскам, паведаміла ў праваахоўныя органы, што ў вайскоўцаў тэрміновай службы выяўленыя замежныя банкаўскія карты. Следства высветліла, што вайскоўцы Сяргей Сыраў, Ігар Пуставар, Артур Панкратаў і Юры Санько, якія знаходзіліся 10 красавіка 2010г. у ачапленні месца падзення самалёта, паспелі скарыстацца скрадзенымі з месца трагедыі банкаўскімі карткамі загінуўшых палякаў, зняўшы з іх грошы на суму больш за 60 тыс. расійскіх рублёў (каля 1600 еўра).У дачыненні салдат распачатая крымінальная справа паводле п. «а» ч.2 ст.158 КК РФ (крадзеж, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Усе чацвёра абвінавачаных прызналіся ў зробленым і актыўна супрацоўнічаюць са следствам. У дачыненні да абвінавачаных абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад назіранне камандавання вайсковай часткі. У ведамстве адзначаюць, што трое з абвінавачваных былі раней судзімыя: Сыраў — за здзяйсненне рабавання, Панкратаў — за выраб, захоўванне, перавозку або збыт падробных грошай ці каштоўных папер, Санько — за крадзеж.Варта адзначыць, што расійскі бок да апошняга адмаўляў гэты факт. Не каментавалі інфармацыю польскага боку ні Міністэрства абароны, ні МУС Расіі. Прадстаўнікі апошняга, паколькі першапачаткова палякі падазравалі ў марадзёрстве супрацоўнікаў смаленскага АМАПу, назвалі гэьую інфармацыю «цынічнай і блюзнерскай». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Названыя імёны чатырох падазраваных вайскоўцаў. Трое з іх былі раней судзімыя.
|
|