Расійскія дзеці будуць маліцца за Пуціна і Мядзведзева
10.06.2010 11:52
—
Новости Мира
|
Адмысловыя малітоўнікі, якія ўтрымліваюць малітвы за прэзідэнта і кіраўніка ураду, раздалі дзецям у Пецярбургу.
Незвычайны падарунак атрымалі ўдзельнікі дзіцячай Таўрычаскай асамблеі, у якой прынялі ўдзел каля 150 таленавітых дзяцей. Акрамя кніг, прысвечаных гісторыі Расіі, дзецям ўручылі тоненькія брашуры з малітвай за прэзідэнта краіны. Паводле меркавання аўтараў тэксту, кіраўнік дзяржавы адзіны ў двух асобах — Дзмітрыя і Уладзіміра. Дзіцячая Таўрычаская асамблея адбылася ў Таўрычаскім палацы 1 чэрвеня 2010 г. Яе арганізатарамі выступілі Міжпарламенцкая асамблея СНД, Клуб сяброў Таўрычаскага палаца, капэла «Таўрычаская», прадзюсерскі цэнтр Падораная дзецям брашура змяшчае «адаптаваны варыянт малітвы Архангела Міхаілу, які пачынаецца наступным чынам: Госпадзе Божа, Вялікі Цар, пашлі Госпадзе Архангела Твайго Міхаіла на дапамогу рабам Сваім Дзімітрыю і Уладзіміру, абарані іх ад ворагаў бачных і нябачных». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмысловыя малітоўнікі, якія ўтрымліваюць малітвы за прэзідэнта і кіраўніка ураду, раздалі дзецям у Пецярбургу. Незвычайны падарунак атрымалі ўдзельнікі...
|
|