У Расіі завялі справу на мастачку, што намалявала «загадкавую расійскую душу». 21.by

У Расіі завялі справу на мастачку, што намалявала «загадкавую расійскую душу»

16.06.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве сотні расійскіх нацыяналістаў яшчэ два гады таму падалі ў суд на Алену Хейдзіз.

У 2008 годзе ў Расіі была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мастачкі Алены Хейдзіс. У суд на яе падалі каля двухсот прадстаўнікоў расійскіх нацыяналістычных арганізацый. Іх зачапілі дзве працы мастачкі і выказванне ў інтэрнэт-суполцы. Першая карціна называецца «Хімера загадкавай расійскай душы» (1996 г.), другая — «Welcome to Russia» (1999 г.). У інтэрнэце была разгорнутая кампанія. Гучалі заклікі звяртацца ў суд не толькі на Алену Хейдзіз, але на ўсіх, хто публічна выказвае «русафобскія» погляды. Мастачку абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці і прыніжэнні нацыянальнай годнасці, аднак следства два гады не выяўляла актыўнасці ў дачыненні да Хейдзіз. 15 чэрвеня 2010 г. яна паведаміла ў сваім інтэрнэт-дзённіку, што ёй ізноў цікавіцца пракуратура.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве сотні расійскіх нацыяналістаў яшчэ два гады таму падалі ў суд на Алену Хейдзіз.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика