У ЗША раскрылі расейскую шпіёнскую сетку. 21.by

У ЗША раскрылі расейскую шпіёнскую сетку

29.06.2010 10:54 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў пра арышт дзесяці чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі.

ФБР паведаміла, што арышт стаў вынікам шматгадовага расьсьледаваньня ў чатырох штатах.

У паведамленьні ФБР таксама гаворыцца, што 8 зь 10 арыштаваных «выконвалі доўгатэрміновыя заданьні пад прыкрыцьцём».

Арышты былі праведзеныя ў нядзелю ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Масачусэтс і Вірджынія.

Чакаецца, што сёньня падазраваныя стануць перад судом. Усім арыштаваным былі выстаўленыя абвінавачаньні ў «дзеяньнях у якасьці агента замежнай дзяржавы без паведамленьня генэральнаму пракурору ЗША». Гэтае абвінавачаньне прадугледжвае пакараньне зьняволеньнем да пяці гадоў.

Васьмі «глыбока закансьпіраваным агентам» пагражае да дваццаці гадоў зьняволеньня за «змову з мэтай адмываньня грошай».


Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў пра арышт дзесяці чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі.ФБР паведаміла, што арышт стаў вынікам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика