Беларускі садок у Беластоку набыў папулярнасць
01.07.2010
—
Новости Мира
|
Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці.Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі № 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе.
На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. Хоць ;фармальнасці хвалявала абыякавасць з боку грамадскасці і беларускіх асветных улад адказных за навучанне мовы (канкрэтна: Беларускага грамадска-культурнага таварыства).Каб назбіраць сорак дзетак, бо такое патрабаванне паставілі ўлады горада, Барбара Пякарская спачатку званіла да сваіх знаёмых, а пасля да незнаёмых людзей, знойдзеных у тэлефоннай кніжцы. >Праблемы з наборам адпаведнай колькасці дзяцей доўжыліся праз тры першыя гады.За гэты час супольнымі сіламі нам удалося разгарнуць добрую славу вакол садкаx. Вялікую ролю ў інтэграцыі асяроддзя бацькоў адыгралі беларускія этнічныя пастаноўкі, які ставілі мы разам з дзяцьмі і настаўніцамі. Іх паказвалі не толькі ў прадшколлі, але і пры беластоцкіх цэрквах, дамах культуры, часам выязджалі ў глыбінку, каб там заражаць энтузіязмам. У выніку атрымаўся цыкл пастановак на арыгінальныя сцэнарыі, напісаныя бацькамі дзетак, а пасля выдадзеныя імі друкам пад загалоўкам «Ад абраднасці да тоеснасці». Вядома, гэта быў прыгожы дадатак да штодзённай і грунтоўнай працы настаўніц. Выпускнікі беларускага прадшколля ад пачатку свайго існавання ішлі ў школу з найлепшай падрыхтоўкай.Развіццё ўстановы выпадае разам з прыходам на пасаду дырэктара Луцыі Неміровіч. Удвая расце колькасць навучэнцаў, грунтуецца настаўніцкі калектыў (сёння ў прадшколлі працуе аж сем настаўніц), дзейнічае вакальна-танцавальны калектыў «Вясёлка», які ў апошнія гады перамагае на цэнтральных беларускіх мастацкіх конкурсах. Бацькі таксама выступаюць на сцэне разам з дзяцьмі і настаўніцамі, а іх спектакль «Як ехаў Ясь у сваты», які яны самі напісалі і паставілі, выклікаў проста фурор!Выпускнікі, сучасныя навучэнцы (іх 85 асоб), бацькі, запрошаныя госці, якія 17 чэрвеня г.г. з’явіліся на юбілей наладжаны ў Ваяводскім асяродку культры (у г.зв. Сподках), ледзь памесціліся ў зале. Пасля віншаванняў і падарункаў (наша рэдакцыя, супольна з радыё падарыла мастацкі банэр аўтарства Міраслава Здрайкоўскага, у прыватнасці бацькі дашкольшіка беларускіх груп). Гаспадары ў сваю чаргу падрыхтавалі цудоўную мастацкую праграму: спектакль «Дзівосны гадзіннік», мультымедыйную прэзентацыю «Выпускнікі садка» (іх 145, а былыя дашкольнікі першых двух гадоў ужо студэнты), прэзентацыю кампакт-дыска вакальна-танцавальнага калектыву «Вясёлка», пастаноўку «Як ехаў Ясь у сваты» ды выступленне музычнага гурту «Світанак», у якім спяваюць усе настаўніцы. Такога няма ні ў адной іншай адукацыйнай установе. Барбара Пякарская, якая на роўні з дырэктар Луцыяй Неміровіч і яе таленавітымі кадрамі атрымала шмат віншаванняў і слоў падзякі, не скрывала слоў прызнання: Гэта вялікі поспех настаўніц, але таксама і нас усіх бацькоў і людзей, якія аказвалі падтрымку.Тое, што бачым і адчуваем сёння, пасля пятнаццаці гадоў, сведчыць пра нас як беларусаў. Родная мова мае для нас вартасць. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы з наборам доўжыліся толькі тры першыя гады. Цяпер колькасць дзетак у ім вырасла да 85-ці. |
|