Экзіт-полы: Камароўскі на валасок перад Качынскім
04.07.2010 22:13
—
Новости Мира
|
Калі вынікі апытанняў пацвердзяцца, новым прэзідэнтам Польшчы стане памяркоўны кансерватар Браніслаў Камароўскі.
Качынскі больш кансерватыўны ў пытаннях маралі, больш жорсткі ў барацьбе з карупцыяй і савецкай спадчынай і больш схільны да дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку. Камароўскі рэпрэзентуе партыю, якая адстойвае інтарэсы прыватнага бізнэсу. Посткамуністы, аднак, таксама схіляліся да падтрымкі ягонай кандыдатуры. У пытаннях замежнай палітыкі Качынскі арыентаваўся на незалежніцтва пры захаванні цеснага партнёрства з ЗША, Камароўскі — на цяснейшую еўраінтэграцыю. Перамога Камароўскага будзе азначаць менш напорыстую беларускую палітыку Польшчы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі вынікі апытанняў пацвердзяцца, новым прэзідэнтам Польшчы стане памяркоўны кансерватар.
|
|