Былога дыктатара асудзілі на сем гадоў. 21.by

Былога дыктатара асудзілі на сем гадоў

08.07.2010 10:51 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Французскі суд прысудзіў былога дыктатара Панамы Мануэля Нар"егу да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў 76-гадовага генерала вінаватым у адмыванні ў французскіх банках грошай, атрыманых ад продажу наркотыкаў. Таксама суд выдаў пастанову аб канфіскацыі замарожаных рахункаў дыктатара. Усяго французскія актывы Нар"егі ацанілі ў 2,3 мільёна еўра, паведамляе charter97 з спасылкай на Lenta.ru.

У 1999 годзе францускі суд завочна прысудзіў Мануэля Нар"егу да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы дыктатара вінаватым. Працэс распачаўся паўторна пасля таго, як былога дыктатара Францыі выдалі ЗША. Падчас новых слуханняў абвінавачванне таксама настойвала на дзесяцігадовым тэрміне. Аднак пасля заканчэння пасяджэння абвінавачаны заявіў, што прысуд у 7 гадоў яму таксама падаецца «занадта строгім».

Мануэль Нар"ега прыйшоў да ўлады ў Панаме ў 1983 годзе пры ўдзеле ЗША. Праз шэсць гадоў ён быў скінуты - таксама ў выніку амерыканскага ўмяшальніцтва. Дыктатара захапілі ў палон і даставілі ў Амерыку, дзе суд прызнаў яго вінаватым у наркагандлі, рэкеце і адмыванні грошай.

У 1992 годзе Нар"ега быў прысуджаны ў ЗША да 30 гадоў турмы. У 2007 годзе генерала вызвалілі датэрмінова, бо яго выдачы дамагаліся Францыя і Панама.

У Панаме генерал Нар"ега быў таксама завочна асуджаны і прысуджаны да 60 гадоў турмы па абвінавачванні ў карупцыі, забойствах палітычных апанентаў і крадзяжах. Французскія ўлады заявілі, што гатовыя абмеркаваць пытанне аб выдачы Нар"егі панамскім уладам, але толькі пасля таго як ён адкажа за свае злачынствы перад французскім законам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Французскі суд прысудзіў былога дыктатара Панамы Мануэля Нар"егу да сямі гадоў пазбаўлення волі.Суд прызнаў 76-гадовага генерала вінаватым у адмыванні ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика