Літва прыняла рашэнне будаваць тэрмінал для звадкаванага газу. 21.by

Літва прыняла рашэнне будаваць тэрмінал для звадкаванага газу

22.07.2010 13:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Літвы прыняў рашэнне пра будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу магутнасцю каля 3 млрд. кубаметраў газу ў год і даручыў дзяржаўнаму прадпрыемству «Клайпедас нафта» да верасня распрацаваць яго праект.

Урад пакуль не раскрывае планаў наконт пастаўшчыкоў газу для будучыні тэрмінала і запрашэння магчымых партнёраў па яго будаўніцтве, а таксама крыніц фінансавання.

«Гэта важнае рашэнне, але гэта не адзіны крок, які прадпрымае ўрад Літвы для пераадолення энергетычнай залежнасці»,

- заявіў прэм"ер Літвы Андрус Кубілюс.

Адначасова аналізуюцца і магчымасці будаўніцтва ў Літве беларускага тэрмінала звадкаванага газу. Паводле прэм"ера, Літва разумее імкненне Беларусі шукаць альтэрнатыву расійскаму газу. «Гэта паказвае, што энергетычная бяспека – праблема ўсяго рэгіёну», - сказаў Кубілюс.

Адначасова было адзначана, што будаўніцтва тэрмінала для патрэб Беларусі разглядаецца асобна ад будаўніцтва літоўскага тэрмінала.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Літвы прыняў рашэнне пра будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу магутнасцю каля 3 млрд. кубаметраў газу ў год і даручыў дзяржаўнаму прадпрыемству...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика