Апублікаваныя сакрэтныя дакумэнты пра афганскую вайну. 21.by

Апублікаваныя сакрэтныя дакумэнты пра афганскую вайну

26.07.2010 14:09 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У заходніх медыях з"явілася серыя матэрыялаў, якія базуюцца на сакрэтных амерыканскіх дакументах наконт вайны ў Афганістане. З такімі публікацыямі выйшлі брытанская Guardian, амерыканская New York Times і нямецкая Der Spigel.

Тысячы файлаў з сакрэтнай інфармацыяй трапілі да ўладальнікаў сайта Wikileaks, які спецыялізуецца на публікацыі такіх дакументаў.

Паводле апублікаваных дакументаў, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Афганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТА выказваюць занепакоенасць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасць ў рэгіёне.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайта за публікацыю дакументаў. Тыя адмаўляюцца паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заходніх медыях з"явілася серыя матэрыялаў, якія базуюцца на сакрэтных амерыканскіх дакументах наконт вайны ў Афганістане. З такімі публікацыямі выйшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика