Літоўскія курцы ўспомнілі аб дзедаўскіх самакрутках
16.08.2010 16:01
—
Новости Мира
|
Высокія цэны на цыгарэты ў Літве прымушаюць курцоў рабіць самакруткі. Праз тое, што ў мінулым годзе ў Літве двойчы — вясной і восенню — павышаліся акцызы на цыгарэты, а таксама ўзрос ПДВ, цыгарэты падаражэлі за год на 26 працэнтаў. А вось цэны на самакрутачны тытунь не раслі ні ў гэтым, ні ў мінулым годзе. Як піша газета «Летувос ритас», курцы ўсё часцей пераходзяць на самакрутачны тытунь, акцыз на які не мяняўся. Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі, калі ў першым паўгоддзі 2009 года было прададзена 678 кг тытуню, то ў першым паўгоддзі бягучага — 722 кг. Рост попыту на самакрутачны тытунь адзначаюць і прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, напрыклад, у адной з буйных гандлёвых сетак попыт за першае паўгоддзе вырас на 30 працэнтаў. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокія цэны на цыгарэты ў Літве прымушаюць курцоў рабіць самакруткі.Праз тое, што ў мінулым годзе ў Літве двойчы — вясной і восенню — павышаліся... |
|