Адстаялі права піць на пасяджэннях. 21.by

Адстаялі права піць на пасяджэннях

24.08.2010 13:41 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарадская рада невялікага саксонскага гарадка Цвельніц у Рудных гарах абараніла сваё права праводзіць пасяджэнні ў памяшканні рэстарана пры гатэлі,

адхіліўшы скаргу, пададзеную аб’яднаннем свабодных выбаршчыкаў, паведамляе Wеlt.

У скарзе гаворка ішла пра тое, ці могуць члены савета на вячэрніх пасяджэннях піць піва і есці. Па пункту ўжывання алкаголю большасць членаў рады прагаласавала за (12 супраць 9). Што датычыцца страў, 13 членаў рады ўхвалілі практыку вячэры на пасяджэннях, 7 прагаласавалі супраць.

Гарадская рада Цвельніца ўжо многія гады засядае ў памяшканні гасцінічнага рэстарана, таму што ў ратушы не хапае месца. Вячэрнія пасяджэнні часта працягваюцца далёка за поўнач. Аднак мэр Вольфганг Трыберт (Wоlfgаng Trіеbеrt) адхіліў абразлівыя меркаванні, што палітычныя дэбаты канчаюцца гулянкамі.

«Мы амаль не п’ём алкаголю, хоць кожны, зразумела, мае магчымасць заказаць сабе піва або радлер», — адзначыў мэр, дадаўшы, што многія прыходзяць на вячэрнія пасяджэнні прама з працы, галодныя і таму заказваюць сабе што-небудзь з ежы.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадская рада невялікага саксонскага гарадка Цвельніц у Рудных гарах абараніла сваё права праводзіць пасяджэнні ў памяшканні рэстарана пры гатэлі, адхіліўшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика