Саакашвілі расказаў пра ненармальнасць — сваю і Лукашэнкі. 21.by

Саакашвілі расказаў пра ненармальнасць — сваю і Лукашэнкі

27.08.2010 10:45 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Расіі кожны, хто не задавальняе людзей з ФСБ ці КДБ, лічыцца ненармальным, паведаміў у інтэрв’ю «Эху Москвы» прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

«Мяне вінавацяць у тым, што я ненармальны, ужо з 2004 года, калі я не спадабаўся камусьці ў Маскве. Цяпер у тым самым абвінавачваюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і пагатоў быў шаленцам, і ўжо новы лідэр, напэўна, атрымаў. На чарзе там Малдова — відавочна, з пункту гледжання Расіі цалкам псіхічна ненармальныя людзі прыйшлі да ўлады», — заявіў Саакашвілі.

«Але мы таксама ведаем, што і Андрэя Сахарава шмат разоў правяралі на псіхіятрычнай экспертызе. І наогул кожны, хто людзей з ФСБ, КДБ не задавальняе, — яны ўсе ненармальныя», — адзначыў грузінскі лідэр.

«Я думаю, што гэта было б смешна, калі б гэта не было так сумна. А сумна ад таго, што ўсё, што я расказваю, — гэта афіцыйная дактрына самай вялікай дзяржавы ў свеце. І, вядома, гэта нічога добрага не абяцае, у першую чаргу жыхарам гэтай дзяржавы», — лічыць Саакашвілі.

Падзяліцца навіной: 
Ежедневник

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі кожны, хто не задавальняе людзей з ФСБ ці КДБ, лічыцца ненармальным, паведаміў у інтэрв’ю «Эху Москвы» прэзідэнт Грузіі Міхаіл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика