Варшаўская пракуратура зноў патрабуе арыштаваць Закаева. 21.by

Варшаўская пракуратура зноў патрабуе арыштаваць Закаева

23.09.2010 15:53 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Варшаўская пракуратура мае намер яшчэ раз запатрабаваць арышту Ахмеда Закаева, экстрадыцыі якога дамагаецца Расея.

Прадстаўніца Варшаўскай пракуратуры Моніка Левандовска заявіла, што пасьля дэталёвага азнаямленьня з вэрдыктам суду аб вызваленьні Закаева, пракуратура вырашыла яго абскардзіць. У пятніцу адпаведныя дакумэнты будуць перададзеныя ў апэляцыйны суд.

Прадстаўнік аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў у Польшчы Адам Бароўскі назваў такое рашэньне пракуратуры палітычным і зазначыў, што Закаеў зусім не зьбіраўся хавацца ад польскага правасудзьдзя.

Ахмед Закаеў быў затрыманы ў Варшаве 17 верасьня. У гэты ж дзень паводле рашэньня суду Закаеў быў затрыманы і ўзяў удзел ва Ўсясьветным кангрэсе чачэнскага народу.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Варшаўская пракуратура мае намер яшчэ раз запатрабаваць арышту Ахмеда Закаева, экстрадыцыі якога дамагаецца Расея. Прадстаўніца Варшаўскай пракуратуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика