Цімашэнка: Крэмль захоплівае Украіну. 21.by

Цімашэнка: Крэмль захоплівае Украіну

21.10.2010 13:39 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр партыі «Батьківщина» Юлія Цімашэнка занепакоеная тым, што Захад ігнаруе захоп Украіны Расеяй. Афіцыйны сайт Юліі Цімашэнка цытуе інтэрв’ю палітыка выданню Daily Telegraph.

«Украіну паглынаюць. Кіраўніцтва краіны лічыць усе уласнасцю, якую можна прадаць. Прыродныя рэсурсы, дзяржаўныя прамысловыя манаполіі, патокі дзяржаўных сродкаў, медыйныя арганізацыі і заводы. Расея ўжо скарысталася сітуацыяй, і, на мой погляд, у будучыні яны зробяць яшчэ больш», — сказала яна.

«Я не разумею, чаму, калі Януковіч прыйшоў да ўлады, і дэмакратыя пачатку разбурацца, заходнія палітыкі загаварылі аб стабільнасці.

Калі не называць рэчы іх сапраўднымі імёнамі і не гаварыць ні слова пра здзек з дэмакратыі, тады ўжо лепш наогул маўчаць», — адзначыла яна, параўнаўшы восем месяцаў праўлення прарасійскага прэзідэнта з «пахаваннем дэмакратыі».

«Краінай кіруюць грошы і страх. Усё, што засталося ад нашых энергетычных рэсурсаў, паглынаецца. Гэта супрацоўніцтва слугі і гаспадара. Мы можам супрацоўнічаць і падтрымліваць сяброўскія адносіны з Расеяй, але мы не павінны прадаваць ім наш суверэнітэт ці адмаўляцца дзеля іх ад еўрапейскай інтэграцыі» , — перакананая Цімашэнка.

На яе думку, будучыя дамовы паміж Расеяй і Украінай скончацца тым, што краіна фактычна аддасць у рукі Масквы кантроль над эканомікай.

«Расея, як і іншыя краіны свету, прасоўвае свае нацыянальныя інтарэсы. Праблема не ў Расеі, а ў тым, што ва Украіне дзейнічае пятая калона. Пазіцыя новай улады такая: мы валодаем краінай, і таму можам прадаваць усё, што захочам», — заявіла Цімашэнка.

Падзяліцца навіной: 
Delfi.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика