У Азербайджане асуджаны журналіст працягвае галадоўку. 21.by

У Азербайджане асуджаны журналіст працягвае галадоўку

28.10.2010 10:46 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асуджаны азэрбайджанскі журналіст Эйнула Фатулаеў працягвае галадоўку, распачатую на мінулым тыдні, Калегі Эйнулы Фатулаева і праваабаронцы заклікалі яго спыніць «галодны пратэст», каб «захаваць здароўе для далейшай барацьбы з азэрбайджанскай дыктатурай».

Эйнула Фатулаеў, галоўны рэдактар незалежнай газэты «Рэальны Азэрбайджан» у 2007 годзе быў асуджаны на адзінаццаць гадоў турмы па абвінавачваньні ў нявыплаце падаткаў, а таксама ў распальваньні міжэтнічных канфліктаў. Сёлета ў да гэтага тэрміну зьняволеньня дадалі два з паловай гады за нібыта захоўваньне наркотыкаў у турэмнай камэры.

Праваабаронцы лічаць абвінавачваньні на адрас Эйнулы Фатулаева сфабрыкаванымі. Журналіст патрабуе выкананьня пастановы Эўрапейскага суду па правах чалавека, які абавязаў урад Азэрбайджану неадкладна вызваліць асуджанага і выплаціць яму кампэнсацыю ў памеры 25 тысяч эўра.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асуджаны азэрбайджанскі журналіст Эйнула Фатулаеў працягвае галадоўку, распачатую на мінулым тыдні, Калегі Эйнулы Фатулаева і праваабаронцы заклікалі яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика