Узровень беспрацоўя ў еўразоне дасягнуў рэкордных 10,1%
01.11.2010 14:51
—
Новости Мира
|
Узровень беспрацоўя ў 16 краінах еўразоны ўзрос у верасні 2010 года да 10,1% (у верасні 2009 года — 9,8%, у жніўні 2010 года — 10%). Гэта рэкордны паказчык для зоны еўра з моманту яе стварэння ў 1999 годзе. Згодна са звесткамі Еўрастата, беспрацоўе ў 27 краінах ЕС у верасні 2010 года склала 9,6% (у верасні 2009 года — 9,3%), застаўшыся на ўзроўні жніўня 2010 года. У 27 краінах ЕС у верасні 2010 года былі беспрацоўнымі 23,109 млн. мужчын і жанчын, з іх 15,917 млн. — у зоне еўра. Колькасць беспрацоўных у параўнанні са жніўнем 2010 года ўзрасла на 71 тыс. чалавек (на 67 тыс. чалавек — у зоне еўра). У параўнанні з вераснем 2009 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 0,656 млн. чалавек (у зоне еўра — на 0,424 млн.). Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя сярод дзяржаў — членаў ЕС былі зафіксаваныя ў Нідэрландах (4,4%) і Аўстрыі (4,5%), а самыя высокія — у Іспаніі (20,8%), Латвіі (19,4% у другім квартале 2010 года), Эстоніі (18,6% ў другім квартале 2010 года) і Літве (18,2% у другім квартале 2010 года). Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень беспрацоўя ў 16 краінах еўразоны ўзрос у верасні 2010 года да 10,1% (у верасні 2009 года — 9,8%, у жніўні 2010 года — 10%). Гэта рэкордны паказчык для... |
|