Кіраўнічку «Белсата» ўзнагародзяць, нягледзячы на змены ва ўсходняй палітыцы Польшчы
09.11.2010 10:48
—
Новости Мира
|
Вечарам 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца ўручэнне прэстыжнай узнагароды газеты «Жэчпасполіта» імя Ежы Гедройця. Узнагарода знаходзіцца пад патранатам прэзідэнта Польшчы і будзе ўручацца ўжо дзесяты раз — роўна столькі гадоў мінула з дня смерці Гедройця. Штогод яе урачыста ўручаюць асобам, якія праявілі сябе ў грамадскім і палітычным жыцці Польшчы, умацоўвалі яе пазіцыі ў ЕС і развівалі адносіны з яе суседзямі. Акрамя «Белсата» і Агнешкі Тым больш нечаканым выглядае тое, што узнагарода імя Гедройця будзе ўручаная менавіта Да існавання «Белсата», які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы, беларускія ўлады ставяцца непрыхільна і прэстыжная узнагарода для Агнешкі Рымашэўскай у нейкім сэнсе супярэчыць новай польскай усходняй палітыцы, пабудаванай на прагматызме. Магчыма, выбар на карысць спадарыні Рымашэўскай паўплывала кансерватыўны характар «Жэчыпасполітай». Выданне адлюстроўвае хутчэй пазіцыі апанентаў Браніслава Камароўскага і Дональда Туска. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рымашэўская-Гузы і «Белсат» атрымаюць прэмію імя Гедройця.
|
|