Хунта «элегантна» перамагла на выбарах у М’янме
09.11.2010 10:48
—
Новости Мира
|
Яна атрымала на выбарах 80% галасоў і зойме 188 са 196 месцаў у парламенце краіны. «Нацыянальная дэмакратычная сіла» і «Дэмакратычная партыя» прызналі сваю паразу. «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» выбары байкатавала.
Гэта першыя выбары ў краіне пасля 1990 г., калі перамагла Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аунг Сан Су Чжы, аднак вайскоўцы не дазволілі ёй ўзначаліць краіну. Партыя саюза, салідарнасці і развіцця цесна звязана з кіраўніком ваеннага ўрада генералісімуса Тана Швэ.У памежных гарадах працягваюцца сутыкненні паміж урадавымі войскамі і прадстаўнікамі народнасці карэн. Не менш за 15 тыс. чалавек перайшлі мяжу М’янмы з Тайландам, ратуючыся ад гвалту, што распачаўся пасля выбараў. Заходнія краіны і праваабарончыя арганізацыі ўжо заявілі, што выбары ў М’янме не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі.Замежных назіральнікаў і журналістаў на выбары не пусцілі, а перад выбарамі абмежавалі Інтэрнэт. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна атрымала на выбарах 80% галасоў.
|
|