WikiLeaks: ЗША распрацавалі план абароны Польшчы і краін Балтыі ад Расіі. 21.by

WikiLeaks: ЗША распрацавалі план абароны Польшчы і краін Балтыі ад Расіі

07.12.2010 15:43 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2010 годзе ЗША сумесна з краінамі НАТА распрацавала план абароны Польшчы і краін Прыбалтыкі ад расійскай агрэсіі,

паведамляе сайт WikiLeaks. Беларусь у сферу абароны інтарэсаў ЗША не ўвайшла.

Паводле сакрэтных дакументаў, апублікаваных 6 лістапада на сайце Джуліяна Асанджа, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у студзені падпісала сакрэтны даклад, паводле каторага Злучаныя Штаты абавязваюцца пашырыць план абароны Польшчы. Паводле гэтага дакументу, у план абароны маюць увайсці таксама краіны Прыбалтыкі — Літва, Латвія і Эстонія.

Згодна плану НАТА, які атрымаў гучную назву «Eagle Guardian» (Арол Абаронца), Польшча і прыбалтыйскія краіны маюць увайсці ў агульную зону абароны альянса. У выпадку узброенай агрэсіі Расіі Латвію, Літву і Эстонію павінны абараняць дзевяць вайсковых дывізій ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы.

Згодна перапісцы амерыканскіх дыпламатаў, урады прыбалтыйскіх краін вельмі пазітыўна ўспрынялі з’яўленне такіх дамоўленасцяў.

З дакументаў, апублікаваных WikiLeaks, таксама вынікае, што дасягненню дамоўленасці аб пашырэнні зоны абароны паспрыяла грузіна-расійская вайна. У прыватнасці, нямецкі бок толькі пасля канфлікту ў Паўднёвай Асеціі пагадзіўся прыступіць да перамоваў аб магчымай узброенай абароне Прыбалтыкі ад Расіі.

WikiLeaks распачаў публікацыю сакрэтных дыпламатычных дакументаў ЗША з канца лістапада. Дэпешы з пасольства ЗША ў Мінску пакуль не публікаваліся, хоць на сайце сцвярджаецца аб наяўнасці больш чым 1800 такіх дакументаў.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у сферу абароны інтарэсаў ЗША не ўвайшла.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика