У Маскве масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам
11.12.2010 20:23
—
Новости Мира
|
Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота Фанаты выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Фота Да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў. Фота У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота Госці расійскай сталіцы схаваліся ад раз"ятранага натоўпу ў метро. Фота 11 снежня ў суботу ў Маскве адбыліся масавыя сутыкненні футбольных фанатаў з міліцыяй, Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра забойства прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Яшчэ да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў. У бойках з АМАПам ёсць пацярпелыя з абодвухбакоў. Пратэстоўцы выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў усё, што трапляла пад рукі — ад елачных цацак, да арматуры. АМАП адказваў дубінкамі і слезацечным газам. Фанаты выкрыквалі нацыяналістычны лозунг «Русские, вперед!», а таксама «За убийство ответят ваши дети!». Усяго ў акцыях пратэсту па розных ацэнках прынялі ўдзел ад 2 да 5 тысяч чалавек. Пасля сутычак у цэнтры фанаты пачалі раз’язджацца па спальных раёнах. Маскоўская міліцыя папарэдзіла ўласнікаў гандлёвых кропак, размешчаных па лініях метро пра пагрозу пагромаў. Зачыненыя некалькі крамаў, у якіх працуюць выхадцы з Азіі і Каўказу. У Маскве задзейнічаныя дадатковыя нарады міліцыі. *** Ягор Свірыдаў загінуў у сутычцы з дагестанцамі ў ноч на 7 снежня. Яму стрэлілі ў галаву з траўматычнага пісталета. Ягору было 28 гадоў. Ягонага сябра выратавалі медыкі, у яго было чатыры раненні. Забойства футбольнага фаната справакавала масавыя акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, якія скончыліся сутычкамі з міліцыяй. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава.
|
|