У Нью-Ёрку рыхтуюцца знесці хмарачос, часткова разбураны падчас тэракту ў 2001 годзе. 21.by

У Нью-Ёрку рыхтуюцца знесці хмарачос, часткова разбураны падчас тэракту ў 2001 годзе

11.01.2011 00:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улады Нью-Ёрка абвясцілі пра знос 41-павярховага будынка Deutsche Bank, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра 11 верасня 2001 года.

Падчас тэракту гмах значна пацярпеў, аднак на працягу дзесяці гадоў ніякія аднаўленчыя працы не вяліся.

Як пішуць мясцовыя СМІ, «усе гэтыя гады будынак захоўваў у сабе атрутны пыл, развеяны выбухамі, і парэшткі загінулых»; адзначаецца, што многія жыхары Манхэтэна падтрымліваюць планы па зносе вежы.

Прапановы па дэмантажы былі агучаныя яшчэ ў 2005 годзе, калі адна з дзяржструктур выкупіла гэты будынак. Аднак канчатковае рашэнне прынята толькі цяпер. Як паведаміла дзяржаўная будаўнічая кампанія The Lower Manhattan Development Corp., дэмантаж будзе зроблены на працягу тыдня-двух. Кошт работ ацэньваецца ў $300 млн.

Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Нью-Ёрка абвясцілі пра знос 41-павярховага будынка Deutsche Bank, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра 11...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика